80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова адбыўся дзень земляка

80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова адбыўся дзень земляка
Душэўны і напоўнены ўспамінамі дзень прайшоў у вёсцы Пірагова Мушынскага сельскага Савета. Сюды з розных куткоў краіны і Расіі прыехалі ўраджэнцы вёскі, каб вярнуцца да сваіх каранёў і прыгадаць гады дзяцінства.

— З ініцыятывай правесці гэтае свята ў Год малой радзімы выступіла дэпутат раённага Савета дэпутатаў Валянціна Воўк, — расказала старшыня Мушынскага сельвыканкама Алена Міхневіч. — Жыхары вёскі арганізавалі суботнік і заняліся добраўпарадкаваннем: абкасілі вуліцы і падворкі, таксама прыбралі могілкі, звезлі смецце. Пра сустрэчу больш змястоўна пагаварылі і падчас правядзення ў Пірагове дня вёскі. Абвясціць і запрасіць усіх на свята вырашылі праз сацыяльныя сеткі. І людзі пачалі актыўна адгукацца. Зараз у Пірагове пражывае 17 жыхароў.

Гэта месца з даўняй гісторыяй. Вёска ўпершыню ўзгадваецца ў 1510 годзе.

У Пірагова дзейнічала земская школа і пражывала 322 жыхары, а пасля ўсталявання Савецкай улады тут пачалі дзейнічаць працоўная школа, бібліятэка. У 1931 годзе вёска была падзелена на Малое і Вялікае Пірагова. У першай вёсцы арганізавалі калгас імя У.І. Леніна, а ў другой — «Ударная праца», але ў 30-ыя гады Пірагова зноў стала адной вёскай. У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 39 двароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.

— На дзень земляка сабраліся каля 80 чалавек, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Гэта нашы землякі з Масквы, Магілёва, Мінска, Мсціслава разам са сваімі дзецьмі, унукамі і праўнукамі. Сустрэча пачалася з паніхіды на могілках вёскі, якую адслужыў настаяцель Свята-Вазнясенскага храма іерэй Міхаіл.

Каб сустрэча атрымалася больш гасціннай і ўтульнай, на свой падворак шматлікіх гасцей запрасіла сям’я Надзеі Рыбаковай. Надзея Іванаўна разам са сваімі роднымі таксама прыклала шмат намаганняў для таго, каб свята ў вёсцы прайшло на самым лепшым узроўні.

Госці і жыхары з задавальненнем размаўлялі, узгадвалі сваіх родных, суседзяў, дзяліліся навінамі.

Старэйшая жыхарка вёскі Антаніна Трубінская расказала і пра гады ваеннага ліхалецця, калі гітлераўцы ў верасні 1943 года спалілі амаль усе двары:

— У тыя страшныя часы пірагоўцы выстаялі, — расказвала жанчына. — Пасля пажару засталося ўсяго 6 дамоў. Нікога не пакінулі на вуліцы, усім далі прытулак. У тыя гады людзі падтрымлівалі адзін аднаго і шанавалі.

Антаніна Фёдараўна з радасцю прымала ўдзел у свяце, бо яе любімае Пірагова зноў, як у былыя гады, ажыло і загаманіла. Святочны настрой падарыў удзельнікам свята і калектыў Мушынскага сельскага клуба. Артысты загадзя даведаліся пра самыя любімыя песні вяскоўцаў і выканалі іх для ўсіх прысутных. Госці і жыхары з задавальненнем падпявалі выканаўцам і нават пускаліся ў скокі. Вельмі шмат добрых слоў выказалі аднавяскоўцам і далёкія маскоўскія госці Алена і Віктар Вяркеенкі, якія амаль 25 гадоў не былі на радзіме продкаў:

— Калі мы даведаліся, што ў Беларусі быў аб’яўлены Год малой радзімы, то адразу вырашылі, што патрэбна сюды прыехаць, убачыць вёску, аддаць даніну павагі сваім родным і суседзям. Сустрэча атрымалася такой цёплай, што нават не хацелася пакідаць вёску.

— У 2020 годзе Пірагова адзначыць 510 гадоў, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — Гэта юбілейная дата — добрая нагода для чарговай сустрэчы і правядзення свята. Пра гэта дамовіліся госці і жыхары падчас дня земляка. Вёска павінна жыць, а Пірагова жыве ў сэрцах яго ўраджэнцаў, якія доўгія гады захоўваюць цёплыя ўспаміны пра сваю малую радзіму.

Сообщение 80 чалавек з розных куткоў Беларусі і Расіі. У вёсцы Пірагова адбыўся дзень земляка появились сначала на MstLife.

  • Оцените публикацию
    • 0

Похожие новости

Колькі людзей зь інваліднасьцю жывуць у Беларусі. Інфаграфіка
Image
3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і... читать целиком
3 ліпеня мсціслаўчане адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Image
Автор: :  Ул. інф neza.png Трэцяга ліпеня жыхары нашага раёна разам з усёй краінай адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята — ДзеньНезалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята — сведчанне мужнасці нашага... читать целиком
Свята мужнасці і любові да Радзімы
Image
Автор: :  Г. Папова У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства са святочным канцэртам. У нашай... читать целиком

@

  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent

Правила набора телефонов в Беларуси:


Если номер указан 5-ти значным, это номер внутри Мстиславского района.

Для звонка с мобильного необходимо набирать:
+375-2240-xx-xxx
где xx-xxx 5 цифр номера.

Для звонков с городских телефонов необходимо набирать:
8-02240-xx-xxx
где xx-xxx 5 цифр номера.

Архив

Сентябрь 2018 (121)
Август 2018 (182)
Июль 2018 (209)
Июнь 2018 (188)
Май 2018 (181)
Апрель 2018 (156)

Разделы


image

Рыцарский фест. Мстиславль-2018

На сайте Мстиславского районного Исполнительного комитета уже опубликовали...

image

2018 - год Малой Родины

2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Об этом Александр...

image

По следам Десятого Рыцарского фэста в Мстиславле

Фэст прошел, а видео остались и уже заботливо выложены всеми...

image

Работа палаточного лагеря во время проведения рыцарского феста

На территории Мстиславского центра физкультурно-оздоровительной работы...

Другие заметки...
image

Программа праздника средневековой культуры в Мстиславле

4 августа 2018 года (суббота). ПЛОЩАДЬ ПЕТРА МСТИСЛАВЦА 10.00 – 10.40 —...

image

Программа мероприятий в честь Дня Независимости Республики Беларусь

9.30-9.45 — возложение цветов, венков у братской могилы руководством...

image

«Смоленский вернисаж» на Мстиславской земле

15 февраля в 15.00 районном Доме ремесел состоится открытие выставки...

image

Отмечаем старый Новый год

13 января 2018 года на площади П.Мстиславца в 20:00 вас ждет музыкальная...

Другие заметки...
image

Мстиславская районная поликлиника

ПОЛИКЛИНИКА Заведующая поликлиникой - Цыганкова Ольга Александровна (тел....

image

Мстиславская центральная районная больница

Учреждение здравоохранения «Мстиславская центральная районная больница»...

image

РЦКиНТ

Районный Центр культуры и народного творчества. Государственное учреждение...

image

ЦФОР «Олимп»

Учреждение Мстиславский центр физкультурно-оздоровительной работы «Олимп»....

Другие заметки...

Достопримечательности города МСТИСЛАВЛЬ

Image
Подробнее

Памятник первопечатнику Петру Мстиславцу

Памятник первопечатнику Петру Мстиславцу

Памятник молодому Мстиславцу (первый из 2х пямятников Петру Мстиславцу в Мстиславле) был установлен напротив Иезуитского костела (ул. Первомайская). Пётр Мстиславец является одним из первопечатников...

Подробнее »
Image
Подробнее

Колодец у Замковой горы

Колодец у Замковой горы

Регулярно набирая воду в Кагальном колодце, мы в какой-то момент обнаружили, что на дороге в начале спуска к колодцу появился знак, запрещающий движение автотранспорта. Это явилось для нас...

Подробнее »
Image
Подробнее

Свято-Троицкая церковь в Мстиславле

Свято-Троицкая церковь в Мстиславле

В настоящий момент происходит восстановление здания Свято-Троицкой церкви в преддверии областного праздника "Дажынки-2016", что пройдет в этом году в Мстиславле. На момент выхода публикации на храм...

Подробнее »

Видео о городе МСТИСЛАВЛЬ

Image

Смотреть видео

Вечерняя прогулка. Мстиславль

https://www.facebook.com/denkostay& ;#13; https://vk.com/denkostay& ;#13; http://ok.ru/denis.kostyukevich...

Image

Смотреть видео

Мстиславль. Гуляния

https://www.facebook.com/denkostay& ;#13; https://vk.com/denkostay& ;#13; http://ok.ru/denis.kostyukevich...

Image

Смотреть видео

Прогулка продолжение. Мстиславль

https://www.facebook.com/denkostay& ;#13; https://vk.com/denkostay& ;#13; http://ok.ru/denis.kostyukevich...

СНИМКИ ГОРОДА МСТИСЛАВЛЬ

Image
Подробнее

Городской сквер

Image
Подробнее

Крещение 2013: Пустынки. Свято-Успенский монастырь

Image
Подробнее

Замковая гора. Мстиславль

Image
Подробнее

Зима в Мстиславле

Image
Подробнее

Памятник П.Мстиславцу

Image
Подробнее

Детский сквер