Успаміны не з лёгкіх. Сяргей Астапенка — адзін з удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

Кожны год гэтымі веснавымі днямі памяць вяртае нашага земляка Сяргея Астапенку ў красавік 1986 года. Успаміны не з лёгкіх, і мужчына не вельмі любіць гаварыць пра падзеі, звязаныя з чарнобыльскай трагедыяй.

▪ Сяргей Астапенка — адзін з удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Фота Валянціны Краўцовай.

Сяргей Фёдаравіч — карэнны мсціслаўчанін. Закончыў сярэднюю школу №1, затым атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. Па размеркаванні трапіў у Хойнікі, што на поўдні Гомельшчыны. Да гэтага часу ён ужо быў жанаты, а там прадастаўлялі кватэру. Працаваў лінейным інжынерам па асфальтаўкладцы ў дарожна-будаўнічай арганізацыі. Тут займаліся будаўніцтвам і рамонтам дарог не толькі ў Хойніцкім раёне, але і абслугоўвалі яшчэ Брагінскі раён, Камарын. Якраз усе тыя мясціны, якія потым накрыла жудасным крылом чорная бяда…

— Праз Прыпяць бачна была Чарнобыльская АЭС, пра небяспеку ніхто не думаў. Усе нармальна ўспрымалі мірны атам, разумелі, што за ім — будучыня, — разважае Сяргей Фёдаравіч. — Шчаслівы быў час. Мы былі маладыя, дужыя, сябравалі сем’ямі, расцілі дзяцей. У 1986 годзе ў сям’і Астапенкаў было ўжо двое сыноў. На першамайскія святы паехалі ў госці да бацькоў у Мсціслаў. Вяртанне ў Хойнікі было сумным: вестка пра страшную тэхнагенную аварыю абляцела ўжо ўвесь свет.

Жонку з малымі Сяргей Астапенка адправіў да цешчы на Аршаншчыну, а сам застаўся працаваць.

— Для тых, каго прысылалі па лініі розных міністэрстваў на ліквідацыю наступстваў аварыі, было наладжана асаблівае абслугоўванне. Іх правяралі медыкі, кантралявалі ўзровень радыяцыі, для іх было арганізавана харчаванне. Мы, мясцовыя, выконвалі свае службовыя абавязкі як заўжды, проста працавалі, нібы нічога не здарылася, — распавядае ўдзельнік тых далёкіх і незабыўных падзей.

Да лістапада заставаўся Сяргей Фёдаравіч у 10-кіламетровай зоне. Працавалі сумесна з ваеннаслужачымі з Сяміпалацінска, якія мелі вопыт работы ў зоне павышанай радыяцыі. Здымалі верхні слой глебы, праводзілі дэзактывацыю, а дарожныя службы ўкладвалі асфальт.

Пра вяртанне сям’і ў Петрыкаў не было і размовы. Вырашылі паехаць да знаёмых у Ленінградскую вобласць у горад Падпарожжа. Але праз некаторы час вярнуліся назад у Беларусь. Месцам жыхарства выбралі Мсціслаў.

— У мяне нават пасведчання ліквідатара не было, — гаворыць мой субяседнік. — Ужо вярнуўшыся з Расіі, сустрэў былога калегу, які мне і параіў звярнуцца па дакумент…

Амаль 30 гадоў працуе Сяргей Фёдаравіч у РУП «Магілёўаўтадор» ДЭУ-79 галоўным механікам. Ён нясе адказнасць за рамонт, тэхнічны стан і эксплуатацыю машын і механізмаў, прычапного і навяснога абсталявання.

Выраслі сыны. Старэйшы Дзяніс жыве з сям’ёю ў Мінску, малодшы Максім застаўся на малой радзіме, працуе на АЗС. Сяргей Астапенка — шчаслівы дзядуля, клапатлівы муж. У вольны час ён любіць пасядзець з вудаю на рацэ, паназіраць за спакойнаю плынню вады, успомніць мінулае…

Валянціна КРАЎЦОВА.

Сообщение Успаміны не з лёгкіх. Сяргей Астапенка — адзін з удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС появились сначала на MstLife.

  • Оцените публикацию
    • 0

Похожие новости

Аляксандр Пятроўскі: «Шмат за што ў жыцці я ўдзячны камсамолу»
Image
Светлана Квятковская Автор Часта, калі ў былых камсамольцаў запытацца пра тое, чым для іх стала гэта арганізацыя, яны адказваюць, што гэта была «школа жыцця». Але што гэта насамрэч азначае? Наконт... читать целиком
Відэа беларускай Чарнобыльскай зоны з дрону
Image
32 гады таму 92 беларускія вёскі на Палесьсі былі адселеныя ў выніку аварыі на ЧАЭС. Жыць і весьці там гаспадарчую дзейнасьць забаронена. Паўраспад радыянуклідаў, якія там аселі, доўжыцца некалькіх... читать целиком
З Беларуссю заручоны
Image
Автор: :  Л. Сідарэнка Фота з інтэрнэта Паэт Сяргей Фамін нарадзіўся 29 красавіка 1906 года ў вёсцы Пепелеўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Манастыршчынскі раён Смаленскай... читать целиком

@

  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent

Правила набора телефонов в Беларуси:


Если номер указан 5-ти значным, это номер внутри Мстиславского района.

Для звонка с мобильного необходимо набирать:
+375-2240-xx-xxx
где xx-xxx 5 цифр номера.

Для звонков с городских телефонов необходимо набирать:
8-02240-xx-xxx
где xx-xxx 5 цифр номера.

Архив

Август 2019 (60)
Июль 2019 (57)
Июнь 2019 (76)
Май 2019 (43)
Апрель 2019 (43)
Март 2019 (58)

Разделы


image

Обновление мобильной версии сайта Мстиславль Инфо

Представляем вашему вниманию обновленную мобильную версию сайта...

image

Аудио сказка о дивном городе Мстиславле

В рамках аудио-проекта «Краеведческая сказка» в свет вышла сказка,...

image

В Мстиславле переименовали улицы и площадь

В преддверии областных Дожинок в Мстиславле претерпел изменения не только...

image

Пресс-конференция председателя Могилевского областного исполнительного комитета Владимира Доманевского

Планы грандиозные! я сегодня могу признаться перед вами честно, что мы в...

Другие заметки...
image

Программа праздника средневековой культуры «Рыцарский фест. Мстиславль-2019»

2 и 3 августа 2019 года в Мстиславле вновь пройдет ежегодный Фестиваль...

image

Программа праздничных мероприятий, посвящённых Дню Победы

9:15 Возложение венков, цветов руководством района, представителями...

image

Афиша новогодних и рождественских мероприятий районного Дома ремёсел

15 декабря – 15 января 10.00-18.00 Выставка-презентация «Рукотворные...

image

Афиша новогодних и рождественских мероприятий районного Дома ремёсел

15 декабря – 15 января 10.00-18.00 Выставка-презентация «Рукотворные...

Другие заметки...
image

#МАРТ_2019#

Межшкольное телевидение Мстиславского района. ГУО «Гимназия г....

image

Мстиславский райисполком

Мстиславский районный исполнительный комитет. Адрес: 213470, г....

image

Мстиславская районная поликлиника

ПОЛИКЛИНИКА Заведующая поликлиникой - Цыганкова Ольга Александровна (тел....

image

Мстиславская центральная районная больница

Учреждение здравоохранения «Мстиславская центральная районная больница»...

Другие заметки...

Достопримечательности города МСТИСЛАВЛЬ

Image
Подробнее

Свято-Троицкая церковь в Мстиславле

Свято-Троицкая церковь в Мстиславле

В настоящий момент происходит восстановление здания Свято-Троицкой церкви в преддверии областного праздника "Дажынки-2016", что пройдет в этом году в Мстиславле. На момент выхода публикации на храм...

Подробнее »
Image
Подробнее

Музей строительного колледжа

Музей строительного колледжа

Музей при Учреждении образования "Мстиславский государственный строительный профессионально-технический колледж" открывает свои двери для посетителей с сентября по май всего на 1 час в будние дни, а...

Подробнее »
Image
Подробнее

Обновление мобильной версии сайта Мстиславль Инфо

Обновление мобильной версии сайта Мстиславль Инфо

Представляем вашему вниманию обновленную мобильную версию сайта mstislavl.info. Мы постарались убрать все лишнее и оставить только действительно важное....

Подробнее »

Программа "Вне урока" 1-ый выпуск

Это наш дебютный выпуск на Youtube. Поддержите видео лайком!...

#МАРТ_2019

...

Экстренный выпуск новостей

Посмотрите и поддержите лайком....

СНИМКИ ГОРОДА МСТИСЛАВЛЬ

Image
Подробнее

Памятник П.Мстиславцу

Image
Подробнее

Замковая гора. Мстиславль

Image
Подробнее

Весна в городе Мстиславль

Image
Подробнее

Крещение 2013: Пустынки. Свято-Успенский монастырь

Image
Подробнее

Ансамбль иезуитского коллегиума

Image
Подробнее

Осень в Мстиславле.